Беларуская мова
Мы запрашаем вашу арганізацыю адправіць кандыдатуры на 19 штогадовую узнагароду 2025 года Stevie® Awards for Sales & Customer Service (для спецыялістаў аддзелаў продажу і працы з кліентамі). Першая праграма бізнес-узнагарод для аддзелаў працы з кліентамі, развіцця бізнесу і продажу прадстаўлена стваральнікамі прэстыжных узнагарод International Business Awards® і American Business Awards®.
Калі вы хочаце атрымаць пакет з поўнымі інструкцыямі, як падрыхтаваць і адправіць свае кандыдатуры, укажыце тут свой адрас электроннай пошты, і мы вышлем на яго ўсю інфармацыю. Мы маем вельмі строгую палітыку прыватнасці: ніхто іншы ні ў якім разе не зможа атрымаць доступ да вашага адраса электроннай пошты.
Гэта адзіная старонка вэб-сайта, даступная на вашай мове. Усе астатнія старонкі — на англійскай мове, таксама як і пакет для падачы заявак. Гэта зроблена таму, што заяўкі павінны падавацца на англійскай мове, каб бізнесмены па ўсім свеце маглі ўдзельнічаць у ацэнцы і выбары лепшых намінантаў.
The Stevie Awards for Sales & Customer Service выказвае прызнанне дасягненняў спецыялістаў аддзелаў працы з кліентамі, кантакт-цэнтраў, развіцця бізнесу і продажу ва ўсім свеце. Арганізацыя Stevie Awards, якая ўручае ўзнагароды, знаходзіцца ў Злучаных Штатах. Яна арганізуе восем розных спаборніцтваў Stevie Awards, пра якія можна даведацца падрабязней на старонцы www.StevieAwards.com Узнагарода Stevie Award стала адной з самых прэстыжных у свеце.
У 2024 годзе ўзнагароды Stevie Awards for Sales & Customer Service (для спецыялістаў аддзелаў продажу і працы з кліентамі) атрымалі арганізацыі і прыватныя асобы больш чым з 50 краін. Гала-банкет адбыўся ў лістападзе ў Лас-Вегасе, штат Невада, ЗША. Націсніце тут, каб паглядзець спіс пераможцаў 2024 года.
Прэмія Stevie Awards for Sales & Customer Service (для спецыялістаў аддзелаў продажу і працы з кліентамі) ўручаецца ў шматлікіх намінацыях. Калі вы вырашыце прыняць удзел, вам трэба выбраць намінацыі, якія адпавядаюць дасягненням вашай арганізацыі, за якія вы хочаце атрымаць узнагароду, і падрыхтаваць сваю заяўку ў адпаведнасці з інструкцыямі для гэтых намінацый. Сярод намінацый ёсць наступныя:
- Продаж
- Асоба ў продажы
- Каманда ў продажы
- Дасягненне ў продажы
- Адзнака ў продажы
- Праца з кліентамі і кантакт-цэнтр
- Асоба ў працы з кліентамі і кантакт-цэнтры
- Каманда ў працы з кліентамі і кантакт-цэнтры
- Дасягненне ў працы з кліентамі і кантакт-цэнтры
- Аддзел па працы з кліентамі
- Поспех у працы з кліентамі
- Новы прадукт і паслуга
- Правайдар рашэнняў
- Развіццё бізнесу
Спіс і апісанне катэгорый знаходзяцца ў наборы для падачы заяўкі
Для намінацый патрабуецца эсэ аб’ёмам да 650 слоў, з апісаннем дасягненняў у межах выбранай намінацыі або видэаролік працягласцю да 5 (пяці) хвілін. Намінант можа быць асобай, новым прадуктам або сэрвісам або цэлай арганізацыяй.
Прэміі Stevie Awards 2025 у катэгорыях продажаў і абслугоўвання кліентаў будуць абвешчаныя 6 сакавіка. Пераможцы будуць прызнаныя на цырымоніі ў Нью-Ёрку 10 красавіка. Пераможцам не патрабуецца прысутнічаць на цырымоніі.
The Stevie Awards мае прадстаўнікоў у розных краінах. Гэтыя прадстаўнікі распаўсюджваюць інфармацыю і дапамагаюць арганізацыям у сваіх краінах браць удзел у падрыхтоўцы да ўзнагароджання. Каб даведацца, ці ёсць ў вашай краіне наш прадстаўнік, націсніце тут.
Таксама можаце звярнуцца да арганізатараў па наступным адрасе:
The Stevie Awards
10560 Main Street, Suite 519
Fairfax, Virginia 22030, USA(ЗША)
Тэлефон: +1 703-547-8389
Факс: +1 703-991-2397
Эл. пошта: help@stevieawards.com