Search past winners/finalists


  • MESA logo

Беларуская мова

IBA Montage

Мы запрашаем вашу арганізацыю адправіць кандыдатуры на 18 штогадовую узнагароду 2024 года Stevie® Awards for Sales & Customer Service (для спецыялістаў аддзелаў продажу і працы з кліентамі). Першая праграма бізнес-узнагарод для аддзелаў працы з кліентамі, развіцця бізнесу і продажу прадстаўлена стваральнікамі прэстыжных узнагарод International Business Awards® і American Business Awards®.

Калі вы хочаце атрымаць пакет з поўнымі інструкцыямі, як падрыхтаваць і адправіць свае кандыдатуры, укажыце тут свой адрас электроннай пошты, і мы вышлем на яго ўсю інфармацыю. Мы маем вельмі строгую палітыку прыватнасці: ніхто іншы ні ў якім разе не зможа атрымаць доступ да вашага адраса электроннай пошты.

 

Гэта адзіная старонка вэб-сайта, даступная на вашай мове. Усе астатнія старонкі — на англійскай мове, таксама як і пакет для падачы заявак. Гэта зроблена таму, што заяўкі павінны падавацца на англійскай мове, каб бізнесмены па ўсім свеце маглі ўдзельнічаць у ацэнцы і выбары лепшых намінантаў.

Пра Stevie Awards for Sales & Customer Service

The Stevie Awards for Sales & Customer Service выказвае прызнанне дасягненняў спецыялістаў аддзелаў працы з кліентамі, кантакт-цэнтраў, развіцця бізнесу і продажу ва ўсім свеце. Арганізацыя Stevie Awards, якая ўручае ўзнагароды, знаходзіцца ў Злучаных Штатах. Яна арганізуе восем розных спаборніцтваў Stevie Awards, пра якія можна даведацца падрабязней на старонцы www.StevieAwards.com Узнагарода Stevie Award стала адной з самых прэстыжных у свеце.

У 2023 годзе ўзнагароды Stevie Awards for Sales & Customer Service (для спецыялістаў аддзелаў продажу і працы з кліентамі) атрымалі арганізацыі і прыватныя асобы больш чым з 50 краін. Гала-банкет адбыўся ў лістападзе ў Лас-Вегасе, штат Невада, ЗША. Націсніце тут, каб паглядзець спіс пераможцаў 2023 года.

НамінацыіНамінацыі

Прэмія Stevie Awards for Sales & Customer Service (для спецыялістаў аддзелаў продажу і працы з кліентамі) ўручаецца ў шматлікіх намінацыях. Калі вы вырашыце прыняць удзел, вам трэба выбраць намінацыі, якія адпавядаюць дасягненням вашай арганізацыі, за якія вы хочаце атрымаць узнагароду, і падрыхтаваць сваю заяўку ў адпаведнасці з інструкцыямі для гэтых намінацый. Сярод намінацый ёсць наступныя:

  • Продаж  
    • Асоба ў продажы
    • Каманда ў продажы
    • Дасягненне ў продажы
    • Адзнака ў продажы
  • Праца з кліентамі і кантакт-цэнтр
    • Асоба ў працы з кліентамі і кантакт-цэнтры
    • Каманда ў працы з кліентамі і кантакт-цэнтры
    • Дасягненне ў працы з кліентамі і кантакт-цэнтры
    • Аддзел па працы з кліентамі
    • Поспех у працы з кліентамі
  • Новы прадукт і паслуга
  • Правайдар рашэнняў
  • Развіццё бізнесу

Спіс і апісанне катэгорый знаходзяцца ў наборы для падачы заяўкі

Для намінацый патрабуецца эсэ аб’ёмам да 650 слоў, з апісаннем дасягненняў у межах выбранай намінацыі або видэаролік працягласцю да 5 (пяці) хвілін. Намінант можа быць асобай, новым прадуктам або сэрвісам або цэлай арганізацыяй.

Узнагароды

Фіналісты прэміі Stevie Awards у галіне продажаў і абслугоўвання кліентаў 2024 будуць абвешчаныя 5 сакавіка. Затым пераможцы будуць абвешчаны на гала-банкеце ў Лас-Вегасе 12 красавіка. Пераможцам будуць уручаны галоўныя прызы прэміі Stevie Award, сярэбраныя і бронзавыя медалі. на гэтай цырымоніі.

Кантакты

The Stevie Awards мае прадстаўнікоў у розных краінах. Гэтыя прадстаўнікі распаўсюджваюць інфармацыю і дапамагаюць арганізацыям у сваіх краінах браць удзел у падрыхтоўцы да ўзнагароджання. Каб даведацца, ці ёсць ў вашай краіне наш прадстаўнік, націсніце тут.

Таксама можаце звярнуцца да арганізатараў па наступным адрасе:

The Stevie Awards
10560 Main Street, Suite 519
Fairfax, Virginia 22030, USA(ЗША)
Тэлефон: +1 703-547-8389
Факс: +1 703-991-2397
Эл. пошта: help@stevieawards.com