Search our sites

Search past winners/finalists


  • MESA logo
  • SATE logo

Беларуская мова

IBA Montage

Мы запрашаем вашу арганізацыю адправіць кандыдатуры на 22 штогадовую узнагароду 2025 года Stevie® Awards для жанчын у бізнесе. Першая праграма бізнес-узнагарод выключна для жанчын прадстаўлена стваральнікамі прэстыжных узнагарод International Business Awards® і American Business Awards®.

Калі вы хочаце атрымаць пакет з поўнымі інструкцыямі, як падрыхтаваць і адправіць свае кандыдатуры, укажыце тут свой адрас электроннай пошты, і мы вышлем на яго ўсю інфармацыю. Мы маем вельмі строгую палітыку прыватнасці: ніхто іншы ні ў якім разе не зможа атрымаць доступ да вашага адраса электроннай пошты.

 

Гэта адзіная старонка вэб-сайта, даступная на вашай мове. Усе астатнія старонкі — на англійскай мове, таксама як і пакет для падачы заявак. Гэта зроблена таму, што заяўкі павінны падавацца на англійскай мове, каб бізнесмены па ўсім свеце маглі ўдзельнічаць у ацэнцы і выбары лепшых намінантаў.

Аб узнагародах Stevie Awards for Women in Business (для жанчын у бізнесе)

Stevie Awards для жанчын у бізнесе ўшаноўвае дасягненні жанчын-прадпрымальніц, кіраўнікоў, працаўнікоў і прадпрыемстваў, якімі яны кіруюць, ва ўсім свеце. Арганізацыя Stevie Awards, якая ўручае ўзнагароды, знаходзіцца ў Злучаных Штатах. Яна арганізуе восем розных спаборніцтваў Stevie Awards, пра якія можна даведацца падрабязней на старонцы www.StevieAwards.com.  Узнагарода Stevie Award стала адной з самых прэстыжных у свеце.

У 2024 годзе ўзнагароды Stevie Awards для жанчын у бізнесе атрымалі арганізацыі і прыватныя асобы больш чым з 30 краін. Гала-банкет адбыўся ў лістападзе ў Нью-Ёрку, ЗША. Націсніце тут, каб паглядзець спіс пераможцаў 2024 года.

Намінацыі

Прэмія Stevie Awards for Women in Business (для жанчын у бізнесе) ўручаецца ў шматлікіх намінацыях. Калі вы вырашыце прыняць удзел, вам трэба выбраць намінацыі, якія адпавядаюць дасягненням вашай арганізацыі, за якія вы хочаце атрымаць узнагароду, і падрыхтаваць сваю заяўку ў адпаведнасці з інструкцыямі для гэтых намінацый. Сярод намінацый ёсць наступныя:

  • індывідуальныя ўзнагароды для жанчын, у тым ліку  
    • Жанчына-прадпрымальнік года
    • Жанчына-наватар года
    • Жанчына-кіраўнік года
    • Жанчына-працаўнік года
  • Узнагароды для кампаніі/арганізацыі (з жанчынай-уладальнікам або кіраўніком)
  • Катэгорыі ўзнагарод за новыя прадукты і паслугі (распрацаваныя жанчынамі або для жанчын)
  • Катэгорыі ўзнагарод за камунікацыі і маркетынг (распрацаваныя жанчынамі або для жанчын)
  • Катэгорыі ўзнагарод за рэкламныя матэрыялы (распрацаваныя жанчынамі або для жанчын)
  • Катэгорыі дасягненняў
  • Катэгорыі Сацыяльныя сеткі 
  • Катэгорыі Thought Leadership

Спіс і апісанне катэгорый, патрабаванні да заявак, тэрміны падачы і інфармацыя пра рэгістрацыйны ўзнос прыведзены ў пакеце для падачы заявак.

Узнагароды

Фіналісткі прэміі Stevie Awards for Women in Business 2025 будуць абвешчаныя 19 верасня. Уладальнікі залатых, сярэбраных і бронзавых узнагарод будуць абвешчаныя на ўрачыстым банкеце ў Нью-Ёрку. На гэтай цырымоніі пераможцам будуць уручаны галоўная прэмія Stevie Award, сярэбраны і бронзавы медалі.

Кантакты

Звяртайцеся да нас, калі ў вас ёсць пытанні аб узнагародах Stevie Awards for Women in Business (для жанчын у бізнесе) або аб іншых праграмах Stevie Awards.

The Stevie Awards
10560 Main Street, Suite 519
Fairfax, Virginia 22030, USA (ЗША)
Тэлефон: +1 703-547-8389
Факс: +1 703-991-2397
Эл. пошта: help@stevieawards.com